Херсонскі дзяржаўны ўніверсітэт
Херсонскі дзяржаўны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Херсоне.
Херсонскі дзяржаўны ўніверсітэт (ХДУ) | |
---|---|
Херсонський державний університет | |
Арыгінальная назва | Херсонський державний університет |
Міжнародная назва | Kherson State University |
Заснаваны | 1917 |
Тып | класічны ўніверсітет |
Студэнты | 5 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Херсон |
Юрыдычны адрас | вул. Універсітэцкая 27, 73000 Херсон, Украіна |
Сайт | kspu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьХерсонскі дзяржаўны ўніверсітэт быў заснаваны падчас Першай сусветнай вайны на базе эвакуіраванага ў Херсон Юр’еўскага (Тартускага) настаўніцкага інстытута ў лістападзе 1917 года. Усяго ў горад пераехала 60 студэнтаў, дырэктар і 8 выкладчыкаў. Заняткі меркавалася пачаць 1 лістапада 1917 года на славесна-гістарычным, геаграфічным і фізіка-матэматычным факультэтах. Абвешчаны быў набор і з мясцовай моладзі. Але, калі аўстрыйскія і германскія войскі занялі Херсон, праца інстытута спынілася. Пасля адыходу аўстра-германскіх войск настаўніцкі інстытут рэарганізуюць у Херсонскі педагагічны інстытут з 4-гадовым тэрмінам навучання. З 2 сакавіка 1920 года ў інстытуце пачаліся рэгулярныя заняткі.
У пачатку 1920-х гадоў Херсонскі педагагічны інстытут быў перайменаваны ў Херсонскі інстытут народнай адукацыі. З лістапада 1924 ён насіў імя Надзеі Крупскай. У 1920 інстытут быў ператвораны ў 3-гадовы Інстытут сацыяльнага выхавання, а з 1933 года ён разам з іншымі інстытутамі гэтага профілю былі рэарганізаваны ў 4-гадовы педагагічны інстытут. У канцы 1930-х гадоў у Херсонскім педагагічным інстытуце імя Н. К. Крупскай функцыянавала 32 кабінета і лабараторыі, заалагічны музей, батанічны сад, метэаралагічная станцыя. Падчас Другой сусветнай вайны інстытут спыніў сваю дзейнасць.
З сакавіка 1944 года пасля вызвалення Херсона аднавілася дзейнасць педагагічнага інстытута. Да навучання вярнулася ўсяго 200 студэнтаў з 1500, якія вучыліся да вайны. У сувязі з недахопам педагагічных кадраў у верасні 1944 года пры педагагічным інстытуце быў зноўку адкрыты настаўніцкі інстытут. З 1956—1957 навучальнага года інстытут пачаў падрыхтоўку настаўнікаў шырокага профілю (напрыклад, будучы выкладчык мовы і літаратуры аднаразова набываў спецыяльнасць настаўніка музыкі і спеваў). У 1974 годзе ў інстытуце быў адкрыты агульнатэхнічны факультэт, у 1977 годзе — педагагічны, а ў 1986 годзе — факультэт замежных моў. У гады незалежнасці Украіны інстытут працягваў развівацца. У 1992 годзе адкрыта аспірантура. Былі адкрыты акадэмічны ліцэй, эканоміка-юрыдычны факультэт, факультэт культуры і мастацтваў, факультэт фізічнага выхавання і спорту.
Структура
правіць- Факультэт біялогіі, геаграфіі і экалогіі
- Педагагічны факультэт
- Факультэт эканомікі і менеджменту
- Факультэт замежнай філалогіі
- Факультэт культуры і мастацтваў
- Медыцынскі факультэт
- Факультэт псіхалогіі, гісторыі і сацыялогіі
- Факультэт камп’ютарных навук, фізікі і матэматыкі
- Факультэт фізічнага выхавання і спорту
- Факультэт украінскай філалогіі і журналістыкі
- Гісторыка-юрыдычны факультэт
- Цэнтр даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і работы з замежнымі грамадзянамі
- Бэрыслаўскі прафесійны педагагічны каледж імя В. Ф. Бянькоўскага
- Генічаскі прафесійны каледж
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Херсонскі дзяржаўны ўніверсітэт
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.