Херыл
Херыл Самаскі (? — каля 400 да н.э.) — старажытнагрэчаскі эпічны паэт. Паходзіў з вострава Самас.
Херыл | |
---|---|
стар.-грэч.: Χοιρίλος ὁ Σάμιος | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | V стагоддзе да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | мерк. V стагоддзе да н.э. |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
Уславіў у гексаметрычнай паэме перамогу Афінаў над Ксерксам. Пазней быў пры двары Лісандра, потым — пры двары македонскага цара Архелая, дзе і памёр. Быў узорам эпічнага творцы да часоў позняй антычнасці. Верагодна, выяўлены, разам з паэтам Невіем на падвойнай герме, якая захоўваецца ў Неапалі[1].
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)