Хлебапечка — бытавая малагабарытная электрамеханічная прылада, асноўнай функцыяй якой з’яўляецца аўтаматызаваны  (руск.) выраб фармавога  (укр.) хлебу, пачынаючы ад замесу цеста і заканчваючы выпяканнем гатовага хлебабулачнага вырабу. Максімальная маса вырабу — ад 450 да 2000 грам[1], у залежнасці ад мадэлі хлебапечкі. Час вырабу — 1-6 гадзін, у залежнасці ад выгляду хлеба і спосабу вырабу.

Сучасная хлебапечка.
Хлебапечка з гатовым хлебабулачным вырабам унутры.

Гісторыя правіць

Прататып сучаснай хлебапечкі з’явіўся ў Бостане ў пачатку XX стагоддзя. Першая ж сучасная бытавая хлебапечка была распрацавана ў 1987 год на японскай фірме «Matsushita Electric Industrial Company» (сёння — Panasonic  (руск.)). Распрацоўваючы хлебfпечку, супрацоўнікі кампаніі Matsushita сутыкнуліся з такой праблемай: выпрабавальны ўзор хлебапечкі не мог якасна замясіць цеста, з-за чаго скарыначка хлебу аказвалася перасушанай, а мякіш, наадварот — непрапечаным. Для вырашэння гэтай праблемы была выкарыстаная імітацыя тэхнікі ручнога прыгатавання цеста з дапамогай вертыкальных круглявых выступаў у хлебапякарнай форме, пра якія лапатка расцягвае і размінае цеста ў працэсе замесу.

Інавацыя японскіх інжынераў у тым, што яны аб’ядналі ў адной прыладзе цестамясільную машыну — форма для замешвання якой з’яўляецца хлебапякарнай формай, расстойную шафу і хлебапякарную печ, і аўтаматызавалі тэхналагічны працэс пад кіраўніцтвам камп’ютара.

Зноскі

  1. Список параметров. market.yandex.ru (руск.)

Спасылкі правіць