Хокан III Сверэсан (нарв.: Håkon III, 1178 — 1 студзеня 1204) — кароль Нарвегіі (1202—1204), другі пазашлюбны сын нарвежскага конунга Сверыра Сігурдсана.

Хокан III
нарв.: Håkon III
Кароль Нарвегіі
1202 — 1204
Папярэднік Сверыр Сігурдсан
Пераемнік Гутарм Сігурдсан
Нараджэнне 1178(1178)
Смерць 1 студзеня 1204(1204-01-01)
Месца пахавання Бергенскі сабор
Род дом Сверэ[d]
Бацька Сверыр Сігурдсан
Маці Астрыд Русдотэр[d][1]
Жонка Інга з Вартэйга[d][2]
Дзеці сын: Хокан IV (байструк)
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Пры жыцці бацькі Хокан удзельнічаў у шматлікіх бітвах супраць баглераў («біскупаў»), у прыватнасці ў 1197 годзе каля Осла. Перад смерцю Сверыраў прызначыў яго спадчыннікам, напісаўшы яму ліст з завяшчаннем памірыцца з царкоўнымі іерархамі. Стаўшы каралём, Хокан хутка прызнаў усе патрабаванні біскупаў-выгнаннікаў, і той жа вясной вярнуліся ў Нарвегію. Таксама Хокан заручыўся падтрымкай землеўладальнікаў і сялян, фактычна пазбавіўшы баглераў усякай апоры. Увосень 1202 года яны забілі Інгэ Магнусана, і партыя баглераў фактычна распалася. Нягледзячы на тое, што ў іх неўзабаве з'явіўся новы прэтэндэнт на прастол, Эрлінг Магнусан, яны разумелі, што на той момант не ў сілах змагацца з Хоканам, які стаў аднаасобным кіраўніком усёй Нарвегіі.[3]

У Хокана быў канфлікт з мачахай Маргарэтай. Пасля смерці Сверыра яна жадала вярнуцца дамоў у Швецыю разам з дачкой Крысцінай, але Хокан сілком разлучыў іх, бо жадаў пакінуць Крысціну пры двары.[3]

На Ражство 1203 года Хокану нечакана стала дрэнна. Яму пусцілі кроў, але 1 студзеня 1204 года ён сканаў. Пасля яго смерці грамадзянская вайна ў Нарвегіі аднавілася.[3]

Хокан не быў жанаты, і яго спадчыннікам стаў малалетні пляменнік Гутарм Сігурдсан. Але неўзабаве нейкая Інга з Вартэйга, якая звала сябе палюбоўніцай Хокана, абвясціла, што яе сын Хокан народжаны ад караля. Летам 1218 года Інга паспяхова прайшла выпрабаванне гарачым жалезам і даказала паходжанне дзіцяці.[3]

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б в г Хокан III на сайце «Усе манархіі свету» Архівавана 8 чэрвеня 2010.