Хонінгсваг (нарв.: Honningsvåg) — горад у Нарвегіі, у фюльке Фінмарк. Размешчаны на паўднёвым ускрайку вострава Магероя, на якім таксама знаходзяцца мысы Нордкап і Кніўшэльёдэн — паўночны ўскраек Еўропы. Галоўнае паселішча і адміністрацыйны цэнтр муніцыпалітэта Нордкап.

Хонінгсваг
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 1,05 км² (1 студзеня 2018)
  • 1,04 км² (4 лістапада 2019)[1]
Вышыня цэнтра
12 ± 1 м
Насельніцтва
  • 2 453 чал. (4 лістапада 2019)[1]
Хонінгсваг на карце Нарвегіі
Хонінгсваг (Нарвегія)
Хонінгсваг
Хонінгсваг (Нарвегія)
Хонінгсваг

Атрымаў статут горада ў 1996 годзе. У 1997 годзе ў Нарвегіі быў прыняты закон, згодна з якім горадам мог лічыцца толькі населены пункт з насельніцтвам больш чым 5000 жыхароў, але па прычыне, што Хонінгсваг быў аб’яўлены горадам да прыняцця закона, то статус захавалі. Дзякуючы гэтаму лічыцца адным з найменшых гарадоў Нарвегіі, а таксама адным з самых паўночных гарадоў Еўропы.

У порт Хонінгсвага заходзіць мноства круізных лайнераў.

Зноскі