Хорск (гміна)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Польшчы

Гміна Хорск (польск.: Gmina Chorsk) — вясковая гміна ў міжваеннай Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Столінскага павета Палескага ваяводства. Сядзіба была размешчана ў Хорску.

Гміна Хорск
Краіна  Польшча
Уваходзіць у Мазырскі павет (1919—1920)
Лунінецкі павет (1920—1922)
Столінскі павет (1923—1939)
Адміністрацыйны цэнтр Хорск
Дата ўтварэння 1919
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 19 105

Гісторыя правіць

Першапачаткова гміна ўтворана ў складзе Мазырскага павета. 7 лістапада 1920 года гміна была далучана да ўтворанага Лунінецкага павета, які быў пад уладай Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторый[1]. 19 лютага 1921 года разам з усім Лунінецкім паветам увайшла ў Палескае ваяводства, уключыўшы ў сябе вясковую мясцовасць Давыд-Гарадка. З 1 студзеня 1923 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Столінскага павета[2]. 18 красавіка 1928 года да гміны далучана частка тэрыторый скасаванай гміны Плотніца[3].

У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР гміна скасавана.

Населенныя пункты правіць

Згодна з першым перапісам насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, у гміне налічвалася 44 населеныя пункты[4].

Зноскі

  1. Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 25
  2. Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 6 grudnia 1922 r. o utworzeniu powiatu stolińskiego oraz włączeniu gmin dobrosławskiej i pohostskiej do powiatu pińskiego // Dziennik Ustaw. — 1922. — № 116. — Poz. 1051.(недаступная спасылка)
  3. Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 23 marca 1928 r. o zmianach terytorjalnych gmin wiejskich na obszarze województwa poleskiego // Dziennik Ustaw. — 1928. — № 46. — Poz. 452.(недаступная спасылка)
  4. Юркевіч, С. В. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел / С. В. Юркевіч // Памяць: Столінскі раен: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Уклад. Ю. С. Юркевіч; Рэдкал.: Г. К. Кісялеў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БЕЛТА, 2003. — 635 с.: іл. — С. 20. — ISBN 985-6302-49-8.