Храм Баграта — храм, пабудаваны ў Кутаісі ў часы кіравання Баграта III як галоўны сабор яго царства і асвечаны ў гонар Успення Багародзіцы ў 1003 годзе. Велічны па памерах і прапорцыям храм стаў прынцыпова новым словам у гісторыі Закаўказскага дойлідства, быў пышна упрыгожаны разьбой і мазаікамі і граў выключную ролю ў сярэднявечнай гісторыі Грузіі. У прыватнасці, менавіта тут быў каранаваны Давід IV Будаўнік. Падчас нападу турак у 1691 выбух пораху разбурыў дах і купал сабора, пасля не аднаўляліся. У 1994 годзе храм Баграта быў занесены ЮНЕСКА ў лік аб'ектаў Сусветнай спадчыны, у 2001 годзе перададзены Грузінскай праваслаўнай царкве, якая перыядычна праводзіць тут набажэнствы.

Славутасць
Храм Баграта
груз. ბაგრატის ტაძარი
42°16′38″ пн. ш. 42°42′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Грузія
Месцазнаходжанне
Канфесія Грузінская праваслаўная царква
Епархія Q12870383?
Заснавальнік Баграт III
Дата заснавання XI стагоддзе
Дата скасавання 1692
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спасылкі

правіць