Хрызантэма
Хрызантэма (Chrysanthemum) — род кветкавых раслін сямейства складанакветныя (астравых). Каля 5 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах Міжземнамор'я. На Беларусі як дэкаратыўныя расліны культывуюцца хрызантэмы: хрызантэма кіляватая (Chrysanthemum carinatum), хрызантэма пасяўная (Chrysanthemum segetum) і хрызантэма ўвенчатая (Chrysanthemum coronarium).
Хрызантэма | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Chrysanthemum L. | |||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м. Сцёблы галінастыя. Лісце чаргаванае, перыста-раздзельнае, суцэльнакрайняе або зубчастае. Суквецце — кошык, краявыя кветкі ў ім язычковыя, двух- ці трохколерныя. Плод — сямянка. Шматгадовыя віды (каля 200) з буйнымі махровымі суквеццямі таксама называюць хрызантэмамі, іх адносяць да роду Dendranthenum, які пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. У Кітаі і Японіі вырошчваюцца як дэкаратыўную, лекавую і гароднінную культуру з 6-5 ст. да н.э., у Еўропе — з 17 стагоддзя. Маюць больш 5000 сартоў і форм.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)