Хтосьці любіць гарачае
«Хтосьці любіць гарачае» (англ.: Some Like It Hot) — музычная камедыя рэжысёра і прадзюсара Білі Уайлдэра, адна з цэнтральных работ рэжысёра.
Хтосьці любіць гарачае | |
---|---|
англ.: Some Like It Hot | |
Жанр | рамантычная камедыя[d], гомаэратызм у кіно[d], крымінальны фільм[d], музычны фільм[d], screwball comedy film[d], drag[d] і black-and-white cinema[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | І. А. Л. Дайманд, Білі Уайлдэр, Дон Харысан |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
Мэрылін Манро Тоні Кёртыс Джэк Леман |
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | The Mirisch Company[d] і United Artists[d] |
Працягласць | 120 хв. |
Бюджэт | 2 883 848 $ |
Зборы | 25 000 000 $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 29 сакавіка 1959[1], 17 верасня 1959[2] і 1959 |
IMDb | ID 0053291 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У галоўных ролях зняліся Тоні Кёртыс, Джэк Леман і Мэрылін Манро. Сцэнарый камедыі быў створаны па матывах французскага фільма «Фанфары кахання» і яго аднайменнага рэмейку 1951 года, знятага ў Германіі. Карціна пра прыгоды двух музыкантаў, вымушаных хавацца ў жаночым абліччы ад гангстэраў; дзеянне разгортваецца ў ЗША ў часы сухога закона. У пракат карціна выйшла 29 сакавіка 1959 года, пры бюджэце ў $ 2,8 млн сабрала толькі ў Паўночнай Амерыцы каля $ 7 млн. З карціны пачалася шматгадовае паспяховае супрацоўніцтва Джэка Лемана з Білі Уайлдэрам. Фільм атрымаў прэмію «Оскар» і тры прэміі «Залаты глобус». Амерыканскі інстытут кінамастацтва абвясціў яго лепшай камедыяй усіх часоў у ЗША. Песні, выкананыя ў фільме, у прыватнасці «I Wanna Be Loved by You», набылі вялікую папулярнасць. Фразы герояў ўвайшлі ў гутарковую англійскую мову.
Прэм’ерны паказ фільма «Хтосьці любіць гарачае» ў беларускай агучцы адбыўся ў 2018 годзе.[5]
Крыніцы
правіць- ↑ а б выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Lexicon of international films — Zweitausendeins.
- ↑ http://stopklatka.pl/film/pol-zartem-pol-serio Праверана 9 мая 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0053291/ Праверана 9 мая 2016.
- ↑ Запрашаем першымі паглядзець легендарную камедыю «Хтосьці любіць гарачае» у беларускамоўным агучваньні ад студыі Gavarun_by!