Хуанес
Хуанес (ісп.: Juanes), поўнае імя Хуан Эстэбан Арыстысабаль Васкес (ісп.: Juan Esteban Aristizábal Vásquez), нарадзіўся 9 жніўня 1972, Медзельіна) — калумбійскі выканаўца папулярнай музыкі, які да 1998 года выступаў у складзе цяжкай рок-каманды Ekhymosis.
Хуанес ісп.: Juanes | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: Juan Esteban Aristizabal Vasquez |
Поўнае імя | Хуан Эстэбан Арыстысабаль Васкес |
Дата нараджэння | 9 жніўня 1972[1] (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Калумбія |
Жонка | Karen Martínez[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, спявак, кампазітар, гітарыст, аранжыроўшчык |
Інструменты | гітара і вакал[d] |
Жанры | лаціна-поп, поп-рок |
Калектывы | Ekhymosis |
Узнагароды | |
juanes.net | |
![]() |
Сусветны поспех такіх іспанамоўных выканаўцаў, як Шакіра і Энрыке Іглесіяса, натхніў яго запісаць дэбютны сольны альбом, які ў 2000 г. быў адзначаны трыма лацінаамерыканскімі ўзнагародамі «Грэмі». Па стане на 2007 год Хуанес дадаў у сваю скарбонку яшчэ дзевяць гэтых узнагарод, заваяваў у 2005 г. усе хіт-парады Еўропы з хітом «La Camisa Negra» і перавыдаў услед за гэтым адзін з сваіх ранніх сінглаў, «A Dios le Pido». Вялікім поспехам таксама карысталіся яго дуэты з Black Eyed Peas і Нэлі Фуртада.
Хуанес вядомы як нястомны змагар за забарону проціпяхотных мін. У сувязі з гэтай дзейнасцю яму было дазволена выступіць перад Еўрапейскім парламентам, а ў 2006 г. ён быў узнагароджаны французскім Ордэнам мастацтваў і літаратуры. У тым жа годзе Хуанес выступіў на закрыцці Чэмпіянату свету па футболу ў Германіі. Сезар Лопес падарыў Хуанесу адну з пяці створаных ім у якасці сімвалаў свету эскапетар.
На 2011 год па ўсім свеце прададзена больш за 13 мільёнаў копій альбомаў Хуанеса.
ДыскаграфіяПравіць
- 2000 — Fíjate bien
- 2002 — Un día normal
- 2004 — Mi sangre
- 2007 — La vida... es un ratico
- 2010 — P.A.R.C.E.
- 2012 — TBA
Зноскі
- ↑ Juanes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хуанес
- es.lyrsense.com Пераклады песень Хуанеса