Хуберт ван Эйк (нідэрл. Hubert van Eyck; 1370 — 18 верасня 1426) — паўднёва-нідэрландскі (фламандскі) жывапісец эпохі Паўночнага Адраджэння. Старэйшы брат Яна ван Эйка, якога ён навучаў жывапісу. З пачатку 1420-х гадоў жыў у Генце.

Хуберт ван Эйк
нідэрл.: Hubert van Eyck
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1366[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 верасня 1426(1426-09-18)[2][3]
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зыходзячы з надпісу на раме Генцкага алтара ў саборы Св. Бавона (паліпціх «Пакланенне ягню» ў Генце), лічыцца, што Хуберт ван Эйк удзельнічаў у стварэнні гэтага твора. Аднак, у цяперашні час гэтае сведчанне падвяргаецца сумневу: ёсць меркаванне, што надпіс зроблены пазней, а ўвесь жывапіс алтара выкананы яго братам.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 7 лютага 2023.
  2. Hubert van Eyck // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Hubert van Eyck // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.