Хуга Вольф
Хуга Вольф (ням.: Hugo Wolf; 13 сакавіка 1860, Віндышгрэц — 22 лютага 1903, Вена) — аўстрыйскі кампазітар і музычны крытык.
Хуга Вольф | |
---|---|
Hugo Wolf | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1860 |
Месца нараджэння | Віндышгрэц |
Дата смерці | 22 лютага 1903 (42 гады) |
Месца смерці | Вена, Аўстра-Венгрыя |
Месца пахавання | |
Краіна | Аўстра-Венгрыя |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Robert Fuchs[d] |
Прафесіі | кампазітар |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Венскай кансерваторыі (1875—1877). Супрацоўнічаў з тыднёвікам «Wiener Salonblatt», на старонках якога рэзка крытыкаваў І. Брамса, выклікаўшы гэтым у Вене прадузятае стаўленне да сябе як да кампазітара. Свае першыя спелыя творы — песні для голасу з фартэпіяна на вершы Э. Мёрыке, І. Эйхендорфа, І. В. Гётэ — стварыў ў 1888 годзе. У іх па прыкладзе Р. Шумана і Р. Вагнера Вольф імкнуўся да арганічнага спалучэння музыкі і слова, дэталёваму псіхалагічнага раскрыцця тэксту. Абапіраючыся на маўленчую інтанацыю, кампазітар напісаў шэраг песень, якія ўспрымаюцца як драматычныя сцэнкі. У 1890-я гг. разам з песнямі (на словы Г. Келера, Мікеланджэла; «Іспанская кніга песень», «Італьянская кніга песень») звярнуўся да жанру бытавой камічнай оперы («Карэхідор») і музычнай драмы («Мануэль Венегас», няскончаная). Напісаў сімфанічныя творы (паэма «Пентэсілея», 1885; «Італьянская серэнада» для малога аркестра, 1892), струнны квартэт (1884) і шэраг літаратурных твораў. У 1898 годзе быў змешчаны ў клініку для вар’ятаў, дзе і памёр.
Зноскі
Літаратура
правіць- Walker F. Hugo Wolf; a biography. New York: A.A. Knopf, 1968
- Hugo Wolfs musikalische Kritiken, Leipzig, 1912.
- Sams E., The Songs of Hugo Wolf, London, 1961.