Хусангар — вёска ў камуне Астэрой у графстве Вестлан, Нарвегія. Вёска размешчана ўздоўж Остэрфіёрда на паўночным беразе вострава Астэрой. Вёска знаходзіцца за 6 км на поўнач ад муніцыпальнага цэнтра Ланэвога і прыкладна за 5 км на паўднёвы захад ад Фотлансвога.

Хусангар
Hosanger
Краіна
Фюльке
Камуна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
3 м
Паштовы індэкс
5282 Lonevåg
Хусангар на карце Нарвегіі
Хусангар (вёска) (Нарвегія)
Хусангар (вёска)

Вёска была адміністрацыйным цэнтрам былой камуны Хусангар, якая існавала з 1838 па 1964 год.

Хусангарская царква

правіць
 
Хусангарская царква

Гістарычная царква Хусангар была пабудавана ў 1796 годзе. Яна размешчаны ў вёсцы Хусангар і яна была галоўнай лютэранскай царквой муніцыпалітэта. Гэтая царква пабудавана ў раманскім стылі, з цэглы і каменя. На гэтым месцы калісьці была драўляная каталіцкая царква рымскага абраду, пабудаваная ў сярэднявеччы. Упершыню яна была згадана ў гістарычных запісах у 1329 годзе. Пазней была пабудавана драўляная царква. У часы з’яўлення пратэстанства царкву забралі ў каталікоў і перадалі дзяржаўнай лютэранскай царкоўнай абшчыне. Драўляная царква была знішчана маланкай і згарэла ў Раство ў 1795 годзе. З 1863 па 1865 год царква была пашырана на захад. Прыбудова да рызніцы з паўднёвага боку царквы была пабудавана ў 1962-1964 гадах.

Вядомыя асобы

правіць