Хэлаўін
Хэлаўін (англ.: Halloween, All Hallows 'Eve або All Saints' Eve) — свята, якое мае карані ў традыцыях старажытных кельтаў, у Ірландыі і Шатландыі, гісторыя якога пачалася на землях сучаснай Вялікабрытаніі і паўночнай Францыі; адзначаецца 31 кастрычніка — напярэдадні Дня ўсіх святых.
Хэлаўін | |
---|---|
Свяцільня Джэка | |
Тып | міжнароднае свята |
Адзначаецца | па ўсім свеце |
Дата | 31 кастрычніка |
Святкаванне | феерверкі, сямейныя застоллі, вечарынкі |
Традыцыі | выпрошванне дзецьмі, апранутымі ў касцюмы, прысмакаў; запалохвальныя атракцыёны; касцюміраваныя вечарыны |
Звязана з | Дзень усіх святых, Самайн |
Традыцыйна святкуецца ў англамоўных краінах, хаця афіцыйным выхадным ці дзяржаўным святам не з’яўляецца. З канца ХХ стагоддзя з цягам працэсу амерыканізацыі і глабалізацыі мода на атрыбутыку Хэлаўіна з’явілася таксама ў большасці неангламоўных краін Захаду, у краінах СНД і Усходняй Еўропы. Свята таксама нефармальна адзначаецца ў некаторых іншых краінах, якія маюць шчыльныя культурныя сувязі з ЗША ці Вялікабрытаніяй, напрыклад, у Японіі, Паўднёвай Карэі, Сінгапуры, Аўстраліі і Новай Зеландыі, у шэрагу астраўных краін Акіяніі.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хэлаўін