Хільда ​​Марыя Карлен (шведск.: Hilda Maria Carlén; нар. 13 жніўня 1991, Істад, Мальмёхус) — шведская футбалістка, брамнік клуба «Лінчэпінг» і жаночай зборнай Швецыі. Сярэбраны прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года. Дачка шведскага гандбаліста Пера Карлена.

Футбол
Хільда Карлен
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 13 жніўня 1991(1991-08-13)[1] (32 гады)
Грамадзянства
Рост 1,73 м
Вага 75 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Хаменхег[d]
2009—2012 Русенгард Мальмё 0 (0)
2010   Лінчэпінг 0 (0)
2013 Хамарбю 23 (0)
2014—2017 Пітэа
2018 Лінчэпінг
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выступала да 2009 года за «Хаменхег». З 2009 года гулец «Мальмё», была рэзервісткай Каралін Енсан і Туры Б’ёрг Хельгадоцір. На правах арэнды правяла сезон 2010 у складзе «Лінчэпінга», рэзервісткам брамніка Сафіі Лундгрэн; за клуб выступала ў адным матчы Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2010/2011 супраць славенскага клуба «КРКА». У 2013 годзе выступала за «Хамарбю» ў асноўным складзе, у 2014 годзе прадстаўляла «Пітэа» і дэбютавала ў матчы супраць «Лінчэпінга» 13 красавіка 2014 года (перамога 1:0). Правяла 20 гульняў у сезоне, намінаваная на прэмію «Брамнік года» (швед. Årets målvakt).

Кар’ера ў зборнай правіць

У 2009 годзе Карлам была выкліканая ў зборную на чэмпіянат Еўропы сярод дзяўчат да 19 гадоў, які праходзіў у Беларусі, а ў 2010 годзе — на матчы чэмпіянату свету сярод дзяўчатаў не старэйшыя за 20 гадоў у Германіі. Дэбютавала за асноўную зборную 12 лютага 2015 года матчам супраць Фінляндыі, у тым жа месяцы ўключана ў заяўку на Кубак Алгарвэ. У траўні 2015 года ўключана ў склад на чэмпіянат свету ў Канадзе. У складзе зборнай Швецыі заваявала сярэбраныя медалі Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра.

Зноскі

  1. Hilda Carlén // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.