Хільда Лунд
Хільда Марыя Лунд (шведск.: Hilda Maria Lund, у дзявоцтве Лінд, 21 снежня 1840, г. Стакгольм — 7 кастрычніка 1911, Флен[1]) — шведская балерына ў Каралеўскім балеце.
Хільда Лунд | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 снежня 1840 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1911 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | балерына, танцоўшчыца |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1849 годзе вучылася ў Стакгольмскай оперы, у 1861 годзе — другая танцоўшчыца, у 1866—1888 гадах — першая танцоўшчыца. У 1889—1894 гадах працавала педагогам у балеце.
У 1887 годзе была апісана: «Як прызнаная перадавая танцоўшчыца Каралеўскага тэатра», а ў 1870-х і 1880-х гадах часцей за ўсё выконвала вядучую ролю ў балетах, пастаўленых Каралеўскім балетам. Сярод оперных балетаў, у якіх яна ўдзельнічала: «Роберт», «Гара», «Афрыканка», «Філемон і Баўкіда», «Нямы», «Сон», «Прыгоды ў Шатландыі», «Роберт і Бертран».
Хільда Лунд лічылася адной з дзевяці лепшых балерын Каралеўскага балета ў перыяд з 1864 па 1901 год разам Амандай Форсберг, Агнес Крыстэнсан, Амаліяй Полсан, Гунхільдай Росен, Сесіліяй Фламанд, Джэні Брант, Ганнай Вестберг і Вікторыяй Страндын.
У 1862 годзе выйшла замуж за Сігурда Харальда Лунда .
Зноскі
- ↑ Flens kyrkoarkiv, Död- och begravningsbok, SE/ULA/10257/F/2 (1895—1915), bildid: F0003383_00085
Літаратура
правіць- Lund, 5. Hilda Maria i Arvid Ahnfelt, Europas konstnärer (1887)
- Svenskt porträttgalleri / XXI. Tonkonstnärer och sceniska artister (biografier af Adolf Lindgren & Nils Personne)