Сесілія Фламанд
Сесілія Фламанд (шведск.: Cecilia Lovisa Margareta Flamand, 20 ліпеня 1860, Стакгольм[2] — 12 кастрычніка 1922[3]) — шведская балерына. Салістка Каралеўскага балета ў Стакгольме з 1883 па 1909 год.[4]
Сесілія Фламанд | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1860 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1922 (62 гады) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | танцоўшчыца, балерына |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСесілія Фламанд была дачкой ювеліра Канстанціна Фламанда і Хэдвіг Шэстэт.
З 1873 па 1877 год вучылася ў Каралеўскім балеце, з 1877 па 1881 год выступала ў масоўцы, з 1881 па 1883 год — другая танцоўшчыца, з 1883 па 1909 год — салістка Каралеўскага балета.
У 1880—1883 гадах была вучаніцай Шарлоты Цёрнер. У 1882 годзе атрымала стыпендыю для навучання танцам у школе Аўгуста Бурнанвіля ў Капенгагене. Фламанд выступала ў якасці запрошанага артыста ў Хоф-оперы ў Берліне ў 1884 годзе.
Сярод яе роляў: Абаціса ў «Robert», Ундзіна, Літоўка, Іспанскае сола, люстраны танец у «La ventana» і «Pas des mauteaux».
Сесілія Фламанд лічылася адной з дзевяці лепшых балерын Каралеўскага балета ў перыяд з 1864 па 1901 год, нараўне з Амандай Форсберг, Хільдай Лунд, Амаліяй Полсан, Агнес Крыстэнсан, Гунхільдай Росен, Джэні Брант, Ганнай Вестберг і Вікторыяй Страндын.
Зноскі
- ↑ Flamand, CECILIA LOVISA MARGARETA // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45698111 — Svenskagravar.se. Праверана 29 снежня 2017.
- ↑ Cecilia Lovisa Margareta Flamand i Adolf Lindgren och Nils Personne, Svenskt porträttgalleri (1897), volym XXI. Tonkonstnärer och sceniska artister
- ↑ Hitta graven
- ↑ Flamand, Cecilia Lovisa Margareta i Albin Hildebrand, Svenskt porträttgalleri (1913), volym XXVI. Register