Цалаванне Іаакіма і Ганны (Басценавічы)
Цалаванне Іаакіма і Ганны — абраз сярэдзіны XVIII стагоддзя са Свята-Успенскай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].
| ||
Басценавіцкі майстар | ||
Цалаванне Іаакіма і Ганны. 1723-1728 | ||
Матэрыял | дошка для жывапісу[d] і яечная тэмпера | |
---|---|---|
Тэхніка | тэмпера | |
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь | ||
(інв. ДБЖ-78) |
Сюжэт
правіцьЛя шэрых з чорным раслінным арнаментам з аканфам калон, якія сімвалізуюць залатыя вароты Іерусаліма , стаяць павернутыя да цэнтра Іаакім у зялёным хітоне, карычневым гімаціі, у сандалях і Ганна ў сінім хітоне, цёмна-чырвоным плашчы з белай хусткай на галаве і ў чырвоных туфлях. З грудзей Іаакіма і Ганны вырастаюць два зялёныя сцяблы, увенчаныя белай лілеяй, на якой у залатым пучку прамянёў стаіць Марыя ў сінім хітоне, цёмна-чырвоным плашчы. У карычнева-чырвоным прарыве воблакаў — Саваоф , выдзелены трохвугольным німбам, у выглядзе голуба — Святы Дух. Пазалочаны фон з раслінным ляпным арнаментам, зялёным пейзажам раздзелены калонамі. Карычнева-зялёны позем расчэрчаны чырвонымі лініямі.
Паходжанне
правіцьАбраз выяўлены ў 1920 годзе ва Успенскай царкве в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці[2].
Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні І. М. Громавай, В. О. Кірыкавым, В. В. Філатавым , Ф. А. Мадоравым, Л. І. Пятрэнкам, М. М. Памяранцавым у 1954—1956 гадах (Масква). Сталярная работа выканана А. П. Ягоравым[2].
Выстаўкі
правіць- Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
- Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
- Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
- Мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1998
- Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 1999
- Мясцовашанаваныя на Беларусі абразы Божай Маці XIII—XVIII стст. Мінск. 1999
- Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000
Зноскі
- ↑ Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
- ↑ а б Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42.
Літаратура
правіць- Высоцкая Н. Ф. Станковая живопись Белоруссии второй половины XVI—XVIII веков : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата искусствоведения : специальность 17.00.04 Изобразительное искусство