Басценавіцкі майстар
Басценавіцкі майстар — умоўнае імя іканапісца, які стварыў у XVII стагоддзі некалькі абразоў для ўніяцкай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Басценавіцкі майстар | |
---|---|
Род дзейнасці | іканапісец |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Творчасць
правіцьУ абразах «Аўрамій i Меркурый Смаленскія», «Цалаванне Іаакіма і Ганны» і «Пакланенне вешчуноў» ідэнтычныя асновы, грунты, пігменты і прапорцыі дошак. Таксама яны блізкія па кампазіцыі, манеры пісьма і тэхніцы выканання арнаментаў, што дае падставу лічыць усе тры помнікі працай аднаго майстра. Датаванне гэтых абразоў грунтуецца на супастаўленні архітэктурнага ансамбля, адлюстраванага на адным з іх, з відам Смаленска 1710—1721 гадоў на абразе ў Смаленскім Успенскім саборы «Прападобны Аўраамій і Святы Меркурый — Смаленскія цудатворцы». Напрыклад, на абразы з Басценавічаў адсутнічае Гарадзецкая вежа, узарваная ў 1722 годзе па неасцярожнасці кананіра. Дняпроўская вежа адлюстравана да яе першай рэканструкцыі ў 1728 годзе. Такім чынам, архітэктурны выгляд горада і сам абраз можна аднесці да часу пасля 1722 і да 1728 года[1].
Абраз «Грамніцы (Стрэчанне)», вядомы яшчэ па публікацыях 1926 года, які да пачатку Другой сусветнай вайны захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галярэі БССР, з’яўляецца тыповым прыкладам мастацтва Магілёўшчыны 1720—30 гадоў. У ім працягнуты пошукі іканапісца ў перадачы чалавечых пачуццяў і настрою. З вялікім майстэрствам перададзены характары і тыпы персанажаў, што асабліва выразна адлюстравана ў вобразе Святой Ганны, якая павярнулася да Дзевы Марыі[1].
У творах майстра з Басценавічаў традыцыі беларускага жывапісу XVI стагоддзя спалучаюцца з дасягненнямі мастацтва XVIII стагоддзя. У старыя кампазіцыйныя схемы, пачэрпнутыя са старажытнарускага і заходнееўрапейскага рэнесанснага мастацтва, ён укладае новы змест, больш уласцівы свецкаму жывапісу, чым іканапісу, пры гэтым упрыгожваючы фон ляпным арнаментам барочнага характару, які сустракаецца ў беларускім жывапісе XV—XVI стагоддзяў[1].
Вядомыя творы
правіцьГалерэя
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 138—142.
- Рассоха Кирилл Юрьевич. УНИАТСКАЯ ИКОНОПИСЬ БАСТЕНОВИЧСКОЙ ШКОЛЫ (руск.)