Пакланенне вешчуноў (Басценавічы)

Ікона з в. Басценавічы

Пакланенне вешчуноў — абраз сярэдзіны XVIII стагоддзя са Свята-Успенскай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].

Басценавіцкі майстар
Пакланенне вешчуноў. 1723-1728
Матэрыял дошка для жывапісу[d] і яечная тэмпера
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
(інв. ДБЖ-82)

Справа на фоне драўляных крокваў хлява, галавы вала і зялёнай драпіроўкі на карычневым поземе стаяць Іаакім у ружова-карычневым адзенні і Марыя ў чырвоным хітоне і сінім плашчы, з белай хусткай на галаве. Яна на руках трымае голае дзіця. Злева з падарункамі вешчуны ў зялёным, карычневым, сінім, чырвоным адзенні, якія прыйшлі пакланіцца дзіцяці. За імі відаць зялёныя горы, лясы, рэчка, мост і горад заходнеееўрапейскага тыпу, апазнаць які пакуль не ўдалося. Над светла-шэрымі воблакамі — пазалочаны ляпны арнамент з раслінным малюнкам.

Паходжанне

правіць

Абраз выяўлены ў 1920 годзе ва Успенскай царкве в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці[2].

Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні І. М. Громавай, В. О. Кірыкавым, В. В. Філатавым  (руск.), Ф. А. Мадоравым, Л. І. Пятрэнкам, М. М. Памяранцавым у 1954—1956 гадах (Масква). Сталярная работа выканана А. П. Ягоравым[2].

Выстаўкі

правіць
  • Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
  • Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
  • Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
  • Мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1998
  • Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 1999
  • Мясцовашанаваныя на Беларусі абразы Божай Маці XIII—XVIII стст. Мінск. 1999
  • Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000

Зноскі

  1. Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
  2. а б Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42.

Літаратура

правіць
  • Высоцкая Н. Ф. Станковая живопись Белоруссии второй половины XVI—XVIII веков : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата искусствоведения : специальность 17.00.04 Изобразительное искусство