Цантэлі
(Пасля перасылкі з Цантэлі, хутар)
Цантэ́лі[1] (трансліт.: Canteli, руск.: Центели) — хутар у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жупранскага сельсавета.
Хутар
Цантэлі
|
Да 20 чэрвеня 1988 года Цантэлі ўваходзілі ў склад Палянскага сельсавета[2].
Назва
правіцьУ складзе балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў вядомыя асновы Ten-, Tel-, якія мелі даць імя Tentelas (Ценцел). Ад яго і пскоўскі тапонім Ценцелева. Пачатковы элемент у назве Цантэлі зведаў эвалюцыю: Цен- > Цэн- > Цан- (перад націскам). Аснова Ten- і ў імені Tenys, ад якога Ценявічы (цяпер "Цінявічы"). З іншай асновай Ter- адыменнае прозвішча Церцель (< Ter-telas).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх