Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Паланка)
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (рум.: Biserica de lemn „Acoperemântul Maicii Domnului”) — праваслаўны храм у с. Паланка Кэлэрашскага раёна Малдовы. Размешчана на могілках. Помнік архітэктуры, рэгістрацыйны нумар 197[1].
Славутасць | |
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы | |
---|---|
рум.: Biserica de lemn „Acoperemântul Maicii Domnului” | |
![]() | |
47°19′47,20″ пн. ш. 28°12′28,12″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Сяло | Паланка |
Канфесія | Праваслаўная царква Малдовы |
Дата пабудовы | 1847 год |
![]() |
Гісторыя Правіць
Царква Покрывы Багародзіцы была пабудавана з ўкраінскай лістоўніцы ў канцы XVIII стагоддзя. У 1825 годзе яна была перанесена на могілкі сяла Паланка на мураваны падмурак[2]. Паводле іншых звестак, Свята-Пакроўская царква пабудавана ў 1847 годзе[1].
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы паклала пачатак купальным драўляным храмам у Малдове. У яе абліччы прыкметны рысы барока[3].
Царква функцыянавала да 1944 года, пакуль не была зачынена. Занядбаны храм разбураўся, пакуль не быў адноўлены ў 2007 годзе і перанесены ў непасрэдную блізкасць да могілак, побач з вясковым пансіёнам і музеем рамёстваў «Каса Пэрынцяскэ» (Бацькоўскі дом)[2].
Зноскі
- ↑ а б Перечень памятников Республики Молдова, охраняемых государством (1993)
- ↑ а б Паланка, района Кэлэрашь
- ↑ Гид «Монастырские дороги» (недаступная спасылка)
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Паланка)