Царква Сан-Маізэ (італ.: Basilica di San Moise) — барочная царква ў Венецыі. Першапачатковая царква VIII ст. была перабудавана ў Х ст. для нейкага Маізэ Веніера, які пажадаў прысвяціць яе свайму нябеснаму заступніку Св. Майсею. У XIV ст. да царквы была дададзеная цагляная званіца са скразной аркадай званіц. Па замове сям'і Фіні перабудавана ў 1682 Алесандра Трэміньёнам. Магутны фасад, упрыгожаны скульптарам Энрыка Мейрынгам, апявае камерцыйныя поспехі сям'і Фіні. Алтарная карціна адлюстроўвае Майсея, які атрымлівае 10 запаведзяў, высечаных з каменя. У нефе царквы знаходзіцца магіла шатландскага фінансіста Джона Лоу, а таксама мноства карцін XVII і XVIII стст. У прэсбітэрыі знаходзяцца драўляныя разьбяныя сядзенні хораў, датаваныя XVI ст. У капэле злева - карціны "Тайная вячэра" Пальмы Малодшага і "Абмыванне ног" Якапа Тынтарэта. Джон Раскін назваў царкву Сан-Маізэ самай нязграбнай пабудовай Венецыі.

Каталіцкі храм
Царква Сан-Маізэ
Basilica di San Moise
45°25′59″ пн. ш. 12°20′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Венецыя
Канфесія каталіцызм
Епархія Патрыярхат Венецыі[d]
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Трэміньён Алесандра
Першае згадванне VIII стагоддзе
Дата заснавання 1682
Будаўніцтва 16681682 гады
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знешні правіць

Інтэр'ер правіць

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Reclams Kunstführer Italien. Bd 2: Oberitalien Ost. Stuttgart 1965. S. 917-918.

Спасылкі правіць