Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (Рагозна)
Царква Святога Дзмітрыя Салунскага — мураваны праваслаўны храм у в. Рагозна Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Царква Святога Дзмітрыя Салунскага | |
---|---|
52°09′30″ пн. ш. 24°05′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Рагозна |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Будаўніцтва | 2002—2007 гады |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПершае згадванне аб храме адносіцца да 1700 года. У 1899 годзе пасля пажару быў адбудаваны новы храм. У 1943 годзе храм быў разбураны.
У 2002 годзе распачалося будаўніцтва новага храма. 8 лістапада 2007 года храм быў асвячоны епіскапам Іаанам[1].
Архітэктура
правіцьВырашана кубападобным аб’ёмам пад шатровым дахам з заломам, завершаным на вяршыні і ў аснаванні макаўкамі. Да фасада дабудавана 1-ярусная шатровая званіца з макаўкай, з тылу — прамавугольная апсіда. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (Рагозна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)