Царква Святога Міхаіла (Кейла)
Царква́ Свято́га Міхаі́ла (эст.: Keila Mihkli kirik) — збор Эстонскай евангельска-лютэранскай царквы. Знаходзіцца ў мястэчку Кейла па адрасе Палдыская шаша, 2. Гэта найвялікшая сярэднявечная царква ў павеце Хар’юмаа[1].
Славутасць | |
Царква Святога Міхаіла | |
---|---|
Mihkli kirik | |
![]() Кейльская царква | |
59°18′28,2″ пн. ш. 24°25′47,9″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Мястэчка | Кейла, Хар’юмаа |
Канфесія | Лютэранства |
Тып будынка | царква |
Дата заснавання | XIV стагоддзе |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
![]() |
Гісторыя Правіць
Дакладны час пабудовы царквы невядомы, аднак меркавана яе ўзвядзенне пачалося адразу пасля падпарадкавання паўночнай Эстоніі каралю Даніі. Вядома, што ў 1280 годзе на Кейлаўскім пагорку было скончана будаўніцтва вялікай чатырохвугольнай капліцы, якая цяпер складае алтарную частку сучаснага будынка.
Астатняя частка будынку, імаверна, паўстала ў першай палове XIV стагоддзя. Гэта быў звычайны прамавугольны ў плане будынак з адзіным уваходам з заходняга боку.
У другой палове XV стагоддзя царква была рэканструявана, з заходняга боку пастаўленая масіўная вежа, у царкве пастаўлены арган.
У 1558 годзе, падчас Лівонскай вайны, царква зруйнаваная, начынне разрабаванае. Аднаўленне працягвалася да 1596 года. У 1632 годзе царкве падараваны алтар, зроблены талінскім майстрам Тобіясам Гайнцам. У 1843 з Германіі быў прывезены новы арган; у 1914 Аўгуст Тэркман павялічыў яго ўдвая і перанёс з паўночнага на заходні балькон. У 1997 годзе з дапамогай мясцовых уладаў, кампаній і прыватных асоб арган быў абноўлены.
У 1851 годзе была дададзена псеўдагатычная вежа.
Зноскі
- ↑ St. Michael’s Church in Keila (англ.). Праверана 6 верасня 2012.
Спасылкі Правіць
Царква Святога Міхаіла (Кейла) на Вікісховішчы |
- Звесткі (англ.) на старонцы Эстонскай евангельска-лютэранскай царквы
- Аэрапанарама Кейлаўскай царквы(недаступная спасылка)