Кейла
Ке́йла (эст.: Keila) — горад і гарадскі муніцыпалітэт у павеце Хар’юмаа на паўночным захадзе Эстоніі. Адміністрацыйны цэнтр воласці Кейла. Размешчаны на рацэ Кейла. Насельніцтва — 10 тыс. чалавек (2011). Чыгуначны вузел.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВёска Кейла паўстала на беразе аднайменнай ракі прыкладна 1000 гадоў таму. Па заваёве ў 1219 годзе датчане збудавалі тут драўляную парафіяльную царкву. Пад канец XIII стагоддзя замест яе была ўзведзена мураваная царква. Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча (Keikŋl) датаваныя 1241 годам.
У XV-XVI стагоддзях тэрыторыя ля царквы актыўна засялялася, а Лівонскі ордэн на паўднёвым усходзе збудаваў маленькі замак. Паселішча разам з царквой было знішчана падчас Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў[3]. Царква была адноўлена ў 1596, аднак з-за чумы і голаду 1601—1602 гадоў амаль усё насельніцтва вымерла, і цягам трох стагоддзяў Кейла з'яўлялася маленькай вёсачкай.
У 1862 годзе ля царкоўнага двара была пастаўлена статуя Марціна Лютэра (знішчаная ў 1949). У 1867 на ферме Вяльяатса была адчынена першая школа. З адкрыццём чыгункі Рэвель — Балтыйскі Порт Кейла атрымала новы штуршок для развіцця. У 1885 тут адбыўся першы песенны фестываль, у якім узялі ўдзел 19 хораў.
У 1905 было завершана будаўніцтва чыгуначнай галіны да Хаапсалы. У 1925 годзе Кейла атрымала статус пасёлка з самакіраваннем, а 1 мая 1938 года атрымала статус горада.
За савецкім часам на ўскрайку горад быў збудаваная ваенная база, дзе стаяў танкавы полк. Пасля здабыцця незалежнасці база была зруйнавана, цяпер на гэтым месцы знаходзіцца жылы раён. У 1950—1962 гадах Кейла была адміністрацыйным цэнтрам раёна. Гэта, а таксама пабудова электрыфікаванай чыгункі да Таліна, паспрыялі далейшаму хуткаму яе развіццю.
Адукацыя
правіцьПрацуе некалькі школ:
- Пачатковая школа
- Сярэдняя школа
- Сярэдняя школа з агульным навучаннем Архівавана 23 жніўня 2009.
- Музычная школа Архівавана 8 кастрычніка 2011.
Насельніцтва
правіцьПаводле перапісу 2000 года, у Кейлі пражывалі 9388 чалавек, з іх 82,8% — эстонцы, 12,1% — рускія, 1,8% — украінцы, 0,9% — фіны, 0,7% — беларусы, 0,2% — літоўцы, 0,1% — палякі, 0,1% — татары, 0,1% — немцы, 0,1% — латышы.
У 2009 годзе — 9873 чалавекі.
У 2011 годзе — 10 014 чалавек.
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Пеэтэр Валконскі (* 1954), акцёр, рок-музыка, кампазітар
Галерэя
правіць-
Выгляд з паветра
-
Воданапорная вежа на чыгуначным вакзале
-
Могілкі ля царквы
Зноскі
- ↑ Eesti statistika 2012 Статыстыка Эстоніі 2012 Архівавана 7 ліпеня 2013. (эст.)
- ↑ а б в г д е ё ж http://www.geopostcodes.com/Keila_Urban
- ↑ History (англ.)(недаступная спасылка). Estonian Evangelical Lutheran church (22 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2011. Праверана 26 лістапада 2014.
- ↑ а б в г д е ё http://www.keila.ee/sopruslinnad
Спасылкі
правіцьКейла на Вікісховішчы |
- Афіцыйная старонка Архівавана 19 снежня 2011.
- Музей Хар'юмаа Архівавана 17 чэрвеня 2018. (эст.) (англ.) (фін.)