Бірштаны

горад у Літве
(Пасля перасылкі з Бірштанас)

Бірштаны[2][3], таксама Бірштанас (літ.: Birštonas) — горад у паўднёвай Літве, на правым беразе ракі Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Бірштанскага самакіравання Ковенскага павета.

Горад
Бірштаны
літ.: Birštonas
Герб
Герб
Краіна
Павет
Самакіраванне
Каардынаты
Заснаваны
1382
Першая згадка
1382
Горад з
Плошча
  • 13 км²
Вышыня цэнтра
79 м і 62 м
Насельніцтва
  • 3 094 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-59009
Афіцыйны сайт
Бірштаны на карце Літвы
Бірштаны (Літва)
Бірштаны

Гісторыя

правіць
 
Помнік Вітаўту

Першыя згадкі аб Бірштанах (Birsten, Birstan)[4] адносяцца да 1382 года, калі тут заснавалі паселішча крыжакі, а ў 1529 годзе паселішча атрымала гарадскія правы і герб. Пасля 1410 года паселішча ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Тут часта спыняліся вялікія князі літоўскія пад час каралеўскіх паляванняў у мясцовых лясах.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў Расійскай імперыі. У 1846 годзе тут былі адкрытыя крыніцы мінеральных вод, з гэтага часу паселішча атрымала значнае развіццё як курортны цэнтр.

 
Касцёл Святога Антонія Падуанскага

Пасля Першай сусветнай вайны горад увайшоў у склад Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У 1966 годзе Бірштаны пераўтвораны з пасёлка гарадскога тыпу ў горад. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі. Бірштаны вядомы сваімі крыніцамі мінеральнай вады, вакол якіх пабудаваны санаторыі. Мінеральная вада выкарыстоўваецца для лячэбных працэдур.

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1862 234
1959 1 317 [5]
1970 2 228 [5]
1976 2 600
1979 3 366 [5]
1989 4 142 [5]
2001 3 244 [1]
2001 3 225 [5]
2002 3 163 [1]
2003 3 125 [1]
Год Колькасць
2004 3 081 [1]
2005 2 961 [1]
2005 3 138 [5]
2006 3 120 [5]
2006 2 868 [1]
2007 2 818 [1]
2007 3 127 [5]
2008 2 820 [1]
2008 3 172 [5]
2009 2 757 [1]
Год Колькасць
2009 3 139 [5]
2010 2 694 [1]
2010 3 137 [5]
2011 2 627 [1]
2011 2 646 [5]
2012 2 581 [5]
2013 2 525 [5]
2014 2 475 [5]
2015 2 492 [5]
2016 2 459 [5]
Год Колькасць
2017 2 416 [6]
2018 2 380 [7]
2019 2 369 [8]
2020 2 916 [8]
2021 3 072 [1]
2022 3 032 [8]
2023 3 094 [1]

Фестывалі

правіць

У горадзе праводзяцца шматлікія фестывалі. Адзін з іх — гэта фестываль джаза, які праводзіцца кожныя два гады ў канцы сакавіка. Гэты фестываль прываблівае тысячы аматараў джазу, не толькі з Літвы, а і з іншых краін. Бірштанскі фестываль джазу праводзіцца ўжо на працягу апошніх дваццаці гадоў.

Турызм

правіць
 
Крыніца мінеральнай вады

Бірштаны вядомы сваімі крыніцамі мінеральнай вады, вакол якіх пабудаваныя санаторыі. Мінеральная вада выкарыстоўваецца для лячэбных працэдураў (мінеральных басейнаў) і г. д. У наваколлях горада існуюць два самыя вядомыя санаторыі: Бірштанас — Тулпы і Вярсме Бос, якія прапаноўваюць агульную тэрапію, водную тэрапію, мінеральныя басейны і масаж, а таксама шмат іншых лячэбных працэдураў.

У сучасных Бірштанах шмат невялікіх атэляў, а ў наваколлях горада існуюць сельскія домікі для адпачынку. Недалёка ад горада ёсць Вітаўтаў узгорак, дзе праводзіліся палявання вялікіх князёў літоўскіх.

Гарады-пабрацімы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Праблемы выдання Літоўскай метрыкі і першая беларуская публікацыя (Ганна Харашкевіч) | Беларускі Гістарычны Агляд. Праверана 9 снежня 2024.
  3. Свабодны электронны каталог бібліятэк Беларусі. unicat.nlb.by. Праверана 31 ліпеня 2024.
  4. Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 689, 696.
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р http://pop-stat.mashke.org/lithuania-cities.htm
  6. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  7. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  8. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць