Царква Святой Ефрасінні (Івянец)

Царква Святой Ефрасінні — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры населенага пункта.

Славутасць
Царква Святой Ефрасінні
53°53′24″ пн. ш. 26°44′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Івянец
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктар Уладзімір Фёдаравіч Даніленка
Першае згадванне 1996
Будаўніцтва 19961998 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Знаходзіцца на месцы былога Троіцкага касцёла. Будаўніцтва храма пачалося ў 1996 годзе[1]. Пабудавана ў 1998 годзе. У сярэдзіне ліпеня 1998 года ў прысутнасці беларускага архіпастыра Філарэта была асвячона і закладзена ў падмурак храма капсула з памятнай граматай.

Архітэктура правіць

Архітэктарам царквы з’яўляецца Уладзімір Федаравіч Даніленка.

Пабудавана з цэглы. Храм вырашаны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны аб’ём завершаны светлавым цыліндрычным барабанам пад сферычным купалам. Асноўная архітэктурная тэма — закамарнае завяршэнне фасадаў, расчлянёных вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць