Царква Святой Марыі Магдаліны (Альгомель)
Царква Святой Марыі Магдаліны — мураваны праваслаўны храм у в. Альгомель Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі каля Свята-Уваскрасенскай царквы.
Славутасць | |
Царква Святой Марыі Магдаліны | |
---|---|
52°02′52″ пн. ш. 27°29′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Альгомель |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Дата пабудовы | 1994 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1994 годзе з чырвонай цэглы.
Архітэктура
правіцьУ аснове кампазіцыі храма крыжова-купальны аб’ём, да якога далучаны прытвор, завершаны 2-яруснай 8-граннай шатровай званіцай з макаўкай. Такімі ж макаўкамі завершаны самкнуты паўсферычны купал магутнага 2-яруснага 8-граннага драўлянага барабана над асноўным аб’ёмам, дахі апсіды, прыдзелаў і трапезнай. Архітэктурны дэкор выкананы муроўкай сілікатнай цэглай: прамавугольныя плакеткі з крыжамі, зубчатыя карнізы, арачныя дугі аконных праёмаў[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Царква Святой Марыі Магдаліны (Альгомель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)