Царква дэльі Скальцы або Санта Марыя дзі Назарэт (італ.: degli Scalzi) — царква ў Венецыі, у раёне Канарэджа, пабудавана 1660-1689 гады. Галоўны - заходні - фасад выходзіць на Гранд-канал, ля моста Скальцы за чыгуначным вакзалам.

Каталіцкая царква
Царква дэльі Скальцы
degli Scalzi
45°26′28,25″ пн. ш. 12°19′19,73″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Венецыя
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Патрыярхат Венецыі[d]
Архітэктурны стыль архітэктура італьянскага барока[d]
Архітэктар Бальдасарэ Лангена
Дата заснавання 1672
Будаўніцтва 16601689 гады
Матэрыял цэгла
Сайт centroscalzi.it
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Heinrich Meyring

Атрымала сваю назву ад імя «басаногіх» (італ. scalzi) кармеліцкіх манахаў, якія заснавалі яе ў XVII стагоддзі. Будаўніцтва было даручана Бальдасарэ Лангена ў сярэдзіне XVII стагоддзя і зацягнулася на 35 гадоў. Пазней Джузэпэ Сардзі выканаў работы па фасадзе, а скляпенні капэл у 1743-44 гадах былі распісаны Цьепола.

У 1915 годзе ў царкву трапіла бомба, выпушчаная аўстрыйскімі войскамі. Бомба разбурыла дах і знішчыла фрэску Цьепола.

У царкве быў пахаваны апошні дож Венецыі Ладавіка Манін.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Marcello Brusegan, Le chiese di Venezia, Ed. Newton Compton 2008
  • Laura Facchin, Bernardo Falconi (notizie dal 1651 al 1696), in G. Mollisi (a cura di), Svizzeri a Venezia nella storia nell'arte nella cultura nell'economia dalla metà del Quattrocento ad oggi, Arte&Storia, a. 8, n. 40, Editrice Ticino Management S.A., Lugano, settembre-ottobre 2008, 206-215.

Спасылкі правіць