Царква ў гонар Раства Хрыстова (Бездзеж)

Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Бездзеж Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца каля могілак.

Праваслаўны храм
Царква ў гонар Раства Хрыстова
52°19′13″ пн. ш. 25°18′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Бездзеж
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Будаўніцтва XXXXI стагоддзі
Стан дзейнічае
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана на мяжы XXXXI стагоддзяў. Акаймавана каванай агароджай з 3-пралётнай арачнай брамай з макаўкамі.

Архітэктура правіць

Пабудавана з цэглы ў сталізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Манументальны храм вырашаны па кананічнай 4-часткавай падоўжна-восевай акмпазіцыі: 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца-прытвор, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. Са старажытнага дойлідства пазычана маляўнічае 5-купалле з лемехавымі пакрыццямі, чляненне фасадаў на тры праслы з кілепадобнымі завершамі, бочкавыя дахі, высока ўзнятыя арачныя аконныя праёмы ў перспектыўных ліштвах, зубчастыя фрызы, кілепадобныя казыркі трох 2-слуповых ганкаў, мазаічныя пано над уваходамі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць