Царква ў гонар Раства Хрыстова (Наваселле)

Царква ў гонар Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Наваселле Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца каля каля шашы Мінск — Гродна на вул. Раждзественская, 2[1].

Славутасць
Царква ў гонар Раства Хрыстова
53°55′04″ пн. ш. 27°11′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Наваселле
Канфесія БПЦ
Епархія Мінская епархія
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана ў пачатку XXI стагоддзя.

Архітэктура правіць

Архітэктар храма Генадзь Іванавіч Чырван.

Пабудавана з цэглы. Вырашана ў стылі драўлянага дойлідства Рускай Поўначы XVII стагоддзя. Цэнтрычны квадратны ў плане аб’ём узняты на высокі подыум, завершаны 8-гранным шатровым барабанам. Па баках далучаны прытворы і апсіда, завершаныя 2-яруснымі 2-схільнымі дахамі[2].

Зноскі

  1. ХРАМ РОЖДЕСТВА ХРИСТОВА В ДЕРЕВНЕ НОВОСЕЛЬЕ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2019. Праверана 2 лістапада 2019.
  2. Царква ў гонар Раства Хрыстова (Наваселле) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць