Царква ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых (Гродна)

Царква ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гродна. Знаходзіцца на праспекце Я.Купалы, 90.

Праваслаўны храм
Царква ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых
02 rumliovo church (7141892675).jpg
53°39′08″ пн. ш. 23°51′23″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Гродна
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Гродзенскае
Будаўніцтва 20022011 гады
Стан дзейнічае
Сайт svbs.by
Лагатып Вікісховішча Царква ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

У 1994 годзе па блаславенні мітрапаліта Філарэта была зарэгістравана грамада. У 1999 годзе быў ўсталяваны крыж на месцы будучага будаўніцтва храма. У снежні 2000 года на месцы будаўніцтва храма быў усталяваны чыгуначны вагон.

1 красавіка 2002 года пачаліся работы па ўзвядзенні храма. 12 чэрвеня 2005 года епіскап Арцемій асвяціў ніжні храм у гонар мучаніка немаўля Гаўрыіла Беластоцкага. 3 мая 2009 года былі асвечаны і ўстаноўлены крыжы і тры залатыя купалы, выкананыя ў візантыйскім стылі.

7 лістапада 2011 года мітрапаліт Філарэт асвяціў верхні храм[1].

АрхітэктураПравіць

Інстытут Гроднаграмадзянпраект выканаў дакументацыю па будаўніцтве храма, царкоўнага дома, трансфарматарнай падстанцыі і кацельні. Аўтарам і галоўным архітэктарам храма стала Ніна Сяргееўна Емяльянава, галоўным інжынерам праекта — Уладзімір Рыгоравіч Дзем’янчук[2].

Зноскі