Царква ў імя прападобнага мучаніка Афанасія Брэсцкага (Слонім)

Царква ў імя прападобнага мучаніка Афанасія Брэсцкага — праваслаўны храм у г. Слонім Гродзенскай вобласці.

Праваслаўны храм
Царква ў імя прападобнага мучаніка Афанасія Брэсцкага
Слонім (Альбярцін). Царква ў імя прападобнага мучаніка Афанасія Брэсцкага.jpg
Краіна Беларусь
Горад Слонім
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская
Благачынне Слонімскае
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Стан дзейнічае

ГісторыяПравіць

Размешчаная па вул. Войкава (Альбярцін). Пабудавана ў XIX стагоддзі з цэглы, рэканструявана ў XX стагоддзі.

АрхітэктураПравіць

Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Дабудаваны да фасаду прытвор завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад сплюшчаным цыбулепадобным купалам. Плоскасныя фасады прарэзаны вертыкальна цягнутымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны плоскімі і руставанымі лапаткамі.

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. -стар. 371.