Царква ў імя святой праведнай Іуліаніі Альшанскай (Альшаны)
Царква ў імя святой праведнай Іуліаніі Альшанскай — мураваны праваслаўны храм у в. Альшаны Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Горная.
Славутасць | |
Царква ў імя святой праведнай Іуліаніі Альшанскай | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Альшаны |
Дата пабудовы | 1994 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСярод жылой забудовы. Пабудавана ў 1994 годзе з сілікатнай цэглы. Прыпісная да Параскеўскай царквы.
Архітэктура
правіцьВырашана двума прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі. Над прытворам узведзена драўляная 4-гранная шатровая званіца, апяразаная трохвугольнымі франтонамі і завершана макаўкай. Над аб’ёмам малітоўнай залы — 8-гранны барабан з геаметрызаваным цыбулепадобным купалам і макаўкай ў завяршэнні. Такая ж макаўка над алтарным фасадам. Чырвонай цэглай выкладзены элементы дэкору: зубчастыя карнізы, паясы, броўкі арачных аконных праёмаў і круглых люкарнаў, крыжы[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.