Цар-агонь
«Цар-агонь» — сёмы студыйны альбом беларускага этна-трыа Троіца, выдадзены 2 лістапада 2018 года. Альбом, грошы на які збіраліся з дапамогай краўдфандзінгу[1], стаў першай працай гурта за сем гадоў і адрозніваецца ад папярэдняй кружэлкі Зімачка большай камернасцю і аскетычнасцю гучання.[2]
Цар-агонь | ||||
---|---|---|---|---|
Студыйны альбом Троіца | ||||
Дата выпуску | 2 лістапада 2018 | |||
Запісаны | 2017-2018 | |||
Жанр |
Фолк Фолк-рок |
|||
Працягласць | 69:17 | |||
Мова песень | Беларуская | |||
Лэйбл |
Вігма SunWoofer |
|||
|
||||
Храналогія Троіца | ||||
| ||||
Сінглы з Цар-агонь | ||||
|
Пра альбом
правіцьУсе спевы, прадстаўленыя ў альбоме, былі сабраны Іванам Кірчуком у фальклорных экспедыцыях па Беларусі.[2]
Па словах музыкаў, запісваючы альбом, яны не імкнуліся выбудаваць "сцяну гука", дамагчыся эфекта вялікага аркестра ці хора. Наадварот - ім жадалася максімальна наблізіцца да слухача, каб пры знаёмстве з альбомам узнікала адчуванне, быццам гурт грае недзе побач, "у суседнім пакоі вясковай хаты".[2]
Прэм'ера першай кампазіцыі "Святая зямля" адбылася 27 сакавіка 2018 года. Саму песьню Іван Кірчук прысьвяціў 100-годзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі з такімі словамі: «За усё, што мы маем i будзем мець — нiзкi паклон продкам!»[3]
У альбоме прысутнічаюць як абрадавыя спевы: "Яшчар", "Цар-агонь", "Шчадруха", так і балады ("А ў нядзельку"), а таксама складаныя па структуры кампазіцыі накшталт "Мядзведзь", складзенай з трох частак, прысвечанай беларускаму святу Камаедзіцы.
Рэцэнзіі
правіцьАльбом быў сустрэты пераважна станоўчымі рэцэнзіямі: на міжнародным партале beehy.pe ён трапіў у васьмёрку лепшых беларускіх альбомаў па выніках 2018 года. Аўтар артыкула адзначае, што гэта бездакорна выкананы матэрыял, але ў дыскаграфіі гурта ёсць і больш цікавыя альбомы.[4]
Трэкліст
правіць№ | Назва | Словы | Музыка | Працягласць | |||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Яшчар» | народныя | Троіца | 7:02 | |||||
2. | «Адаме» | народныя | Троіца | 3:48 | |||||
3. | «Зіма з Летам» | народныя | Троіца | 5:33 | |||||
4. | «Цар-Агонь» | народныя | Троіца | 9:33 | |||||
5. | «Лета» | народныя | Троіца | 5:44 | |||||
6. | «Шчадруха» | народныя | Троіца | 5:09 | |||||
7. | «А ў нядзельку» | народныя | Троіца | 9:09 | |||||
8. | «Мядзведзь» | народныя | Троіца | 9:37 | |||||
9. | «Ой, маю» | народныя | Троіца | 6:03 | |||||
10. | «Святая Зямля» | народныя | Троіца | 7:34 | |||||
69:17 |
Удзельнікі запісу
правіць- Іван Кірчук - вакал, нар. духавыя інструменты, гуслі, смык, домра, варганы
- Юрый Дзмітрыеў - акустычная 6-стр. гітара, домра, вакал
- Юрый Паўлоўскі - перкуссія, дарабука, глюкафон, барабаны, гонг, калімба.
Запіс зроблены ў Studio Super8, Мінск, Беларусь. 2017-2018 г.
Запіс, звядзенне і мастэрынг: Барыс Ланькоў.