Ценявыя хвалі — вядомыя таксама як бягучыя цені, слабакантрасная аптычная атмасферная з’ява, якое часам відаць на фоне светлых плоскасцяў за 1-3 хвіліны да поўнай фазы і пасля поўнай фазы сонечнага зацьмення . Ценявыя хвалі ўяўляюць светлыя і цёмныя лініі (хвалі), рух якіх відаць на фоне светлых паверхняў. Ценявыя хвалі — следства асвятлення атмасферы тонкім сонечным сярпом прыблізна за 1-2 хвіліны да і пасля поўнай фазы сонечнага зацьмення. З-за малых кутніх памераў сонечнага сярпа праламленне прамянёў у атмасферы ў выніку турбулентнасці выклікае флуктуацыі інтэнсіўнасці светлавога струменя ад Сонца. Гэтыя флуктуацыі і бачныя на фоне светлых паверхняў, накшталт таму, як бачныя гарачыя цеплавыя патокі ад гарэлак або вогнішча. Доктарам Stuart Eves з Surrey Satellite Technology Limited (SSTL) вылучана гіпотэза, што ценявыя хвалі могуць быць выкліканыя інфрагукам.

Спасылкі правіць