Цзінь Юйчжан (кіт. 金毓嶂, піньінь jīn yùzhàng; нар. 3 мая 1942) — нашчадак імператарскай дынастыі Айсіньгёро, якая кіравала ў Кітаі з 1644 па 1912 года. Патэнцыйны спадчыннік маньчжурскага прастола з 2015 года.

Цзінь Юйчжан
кіт.: 金毓嶂
Нараджэнне 3 мая 1942(1942-05-03) (81 год)
Род House of Aisin-Gioro[d]
Бацька Jin Youzhi[d]
Адукацыя
Дзейнасць геолаг, палітык

Біяграфія правіць

Згодна з правіламі аб пераемнасці дынастыі Айсінь Гёро, прынятым у 1937 годзе, успадкоўванне імператарскага трона павінна адбывацца па мужчынскай лініі роднымі і зводнымі братамі Пу І  (руск.). Пасля смерці ў 1994 годзе малодшага брата Пу І — Пуцзэ  (руск.), які не меў сыноў, кіраўніком дынастыі Айсін Гёро стаў яго зводны брат Цзінь Ючжы  (руск.), Бацька Цзінь Юйчжана.

Юйчжан нарадзіўся ў маі 1942 года ў Пекіне, стаў першынцам у сям’і Цзінь Ючжы і гіпатэтычным спадчыннікам маньчжурскага прастола з 2015 года[1][2][3].

Цзінь Юйчжан вучыўся ў Пекінскім дзяржаўным універсітэце, пасля вучобы ў 1968 годзе быў пасланы на працу па Геолагаразведцы ў правінцыю Цынхай. У 1985 годзе ён стаў спецыялістам у бюро па ахове навакольнага асяроддзя ў раёне Чунвэнь у Пекіне.

З 1999 года Цзінь Юйчжан працаваў у якасці адзінага беспартыйнага намесніка губернатара раёна Чунвэнь, а таксама займаў пасаду намесніка дырэктара Пекінскага камітэта па справах нацыянальнасцяў.

Сям’я правіць

Юйчжан ажаніўся ў 1974 годзе з Люй Юймінь, ад шлюбу з якой у яго нарадзілася адзіная дачка Цзінь Сінь (нар. 1976) — аспірант па камп’ютарнай інфарматыцы.

Малодшы брат — Цзінь Юйцюань  (руск.) (род. 1946), прафесар і віцэ-прэзідэнт па энергетыцы і ахове навакольнага асяроддзя Пекінскага тэхналагічнага ўніверсітэта  (руск.).

Зноскі

  1. La vie d’un neveu du dernier empereur de Chine (фр.) Le Quotidien du Peuple, Dec. 12, 2000.
  2. «Law Governing Succession to the Imperial Throne» (англ.), March 1, 1937, The Manchoukuo Year Book 1941, Tōa Keizai Chōsakyoku (Japan).
  3. Christopher Buyers, China (англ.), The Royal Ark