Цусімская марская бітва (па-японску: 対馬海戦, цусіма-кайсэн або, часцей, 日本海海戦, ніханкай-кайсэн — марская бітва ў Японскім моры) — марская бітва 14 (27) мая 1905 года — 15 (28) мая 1905 года ў раёне вострава Цусіма (Цусімскі праліў), у якой расійская 2-я эскадра флоту Ціхага акіяна пад камандаваннем віцэ-адмірала Зіновія Пятровіча Ражэственскага пацярпела разгромнае паражэнне ад Імператарскага флоту Японіі пад камандаваннем адмірала Хэйхаціра Тога. Апошняя, вырашальная марская бітва Руска-японскай вайны 1904—1905 гг., падчас якой руская эскадра была цалкам разгромлена. Большая частка караблёў была патоплена ці затоплена экіпажамі сваіх караблёў, частка капітулявала, некаторыя інтэрнаваліся ў нейтральных портах і толькі чатыром атрымалася дайсці да рускіх портаў. Бітве папярэднічаў знясільваючы, бяспрыкладны ў гісторыі паравых флотаў 18 000-мільны (33 000-кіламетровы) пераход вялікай, рознатыповай па карабельным складзе, рускай эскадры з Балтыйскага мора на Далёкі Усход. Да пачатку бітвы японскія караблі мелі перавагу: у магутнасці артылерыйскага агню (910 ствалоў супраць 228); хуткастрэльнасці гармат (360 выстралаў у хвіліну супраць 134, а таксама большае фугаснае дзеянне снарадаў); у хуткасці (16-18 вузлоў супраць 12-13); у браніраванні (у сярэднім 60 % супраць 40)[2].
Цусімская бітва |
---|
Асноўны канфлікт: Руска-японская вайна |
|
Дата |
27 мая — 28 мая (14 мая — 15 мая) 1905 |
---|
Месца |
Цусіма (34°33,98′ пн. ш. 130°09,6′ у. д.HGЯO) |
---|
Вынік |
Перамога японскага флоту |
---|
Праціўнікі |
---|
|
Камандуючыя |
---|
|
Сілы бакоў |
---|
8 эскадраных браняносцаў 3 браняносцы берагавой абароны 1 браняносны крэйсер 8 крэйсераў (з іх 2 састарэлых браняносных) 1 дапаможны крэйсер 9 мінаносцаў 2 шпітальных судна 6 дапаможных суднаў
|
4 браняносца 1 класа 8 браняносных крэйсераў 2 састарэлых браняносца 2 класа 1 састарэлы браняносны крэйсер 3 класа 15 крэйсераў 21 эсмінец 44 мінаносца 21 дапаможны крэйсер 4 кананерскія лодкі 3 авізо 2 шпітальных судна
|
|
Страты |
---|
19 караблёў патоплены, 2 падарваны сваім экіпажам (6 браняносцаў, 3 браняносныя крэйсеры, 1 браняносец берагавой абароны, 2 крэйсеры, 1 дапаможны крэйсер, 5 мінаносцаў, 3 дапаможныя судны) 5 караблёў здаліся ў палон 2 шпітальныя судны захоплена ў палон (пасля адно з іх адпушчана) 6 суднаў інтэрнавалася (3 крэйсеры, 1 мінаносец, 2 дапаможныя судны) 5045 чалавек забіта 803 паранена 6016 узята ў палон
|
3 мінаносцы патоплены 117 чалавек забіта 538 паранена[1] |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэта бітва — найвялікшая сусветная падзея, выключная па сваіх грандыёзных маштабах, драматычнай насычанасці і вынікам. У гісторыі марскіх войнаў яна параўнальна: з Саламінскай бітвай (480 год да нашай эры); бітвай пры Лепанта (1571 год), бітвай ля мыса Трафальгар[3].
Хэйхаціра Тога на мастку флагманскага браняносца «Мікаса»
Цусімская бітва — найбуйнейшая ў эпосе дадрэдноўтнага браняноснага флоту, з'явілася ключавой падзеяй, якая прадвызначала зыход руска-японскай вайны на карысць Японіі. Падзеі і акалічнасці, звязаныя з баявым ужываннем у гэтай бітве караблёў розных класаў, паслужылі наступнаму якаснаму развіццю ваенна-марской тэхнікі ва ўсіх вядучых марскіх дзяржавах.