Цыпрыян Кізіта Луанга

Цыпрыян Кізіта Луанга (англ.: Cyprian Kizito Lwanga; 19 студзеня 1953 — 3 красавіка 2021, г. Кампала, Уганда) — каталіцкі арцыбіскуп.

Цыпрыян Кізіта Луанга
1-ы дыяцэзіяльны біскуп[d]
з 30 лістапада 1996
Дыяцэзія Дыяцэзія Касаны–Лувера[d]
каталіцкі архібіскуп
з 19 жніўня 2006
Дыяцэзія Архідыяцэзія Кампалы[d]
Папярэднік Эмануіл Вамала[d]
Пераемнік Paul Ssemogerere[d]
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 19 студзеня 1953(1953-01-19)
Смерць 3 красавіка 2021(2021-04-03) (68 гадоў)

Жыццё і дзейнасць правіць

Нарадзіўся ў Кабакадэ ў рэгіёне Буганда што ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. У 1964 годзе паступіў у семінарыю ў Нэнге, вучыўся таксама ў Нацыянальнай семінарыі ў Кампале. 8 красавіка 1978 года прыняў святарскае пасвячэнне, пасля чаго нёс душпастырскае служэнне ў архідыяцэзіі Кампалы і працягваў навучанне. У 1979 годзе вывучаў адміністрацыю і лінгвістыку ва Універсітэце Клермон-Ферана ў Францыі, а пазней вучыўся ў Папскім універсітэце Святога Крыжа ў Рыме, дзе ў 1994 годзе атрымаў ступень доктара кананічнага права.

30 лістапада 1996 года прызначыў яго першым біскупам новастворанай дыяцэзіі Касаны-Лувэра. Біскупскае пасвячэнне атрымаў 1 сакавіка 1997 года з рук кардынала Эмануэля Вамалы, стаўшы ў 2006 годзе яго наступнікам на пасадзе арцыбіскупа Кампалы.

2 лютага 2020 года арцыбіскуп Луанга выдаў дэкрэт, якім абавязаў вернікаў сваёй архідыяцэзіі прымаць святую Камунію ў вусны, а не на руку.

Загінуў пры невысветленых абставінах[1].

Зноскі