Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа
Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа (лац.: Pontificia Universitas Sanctae Crucis) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.
Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа | |
---|---|
лац.: Pontificia Universitas Sanctae Crucis | |
Арыгінальная назва | лац.: Pontificia Universitas Sanctae Crucis |
Заснаваны | 1984 |
Рэктар | Luis Navarro[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рым |
Сайт | pusc.it |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПапскі ўніверсітэт Святога Крыжа паўстаў па ініцыятыве Хасэмарыі Эскрыва дэ Балагера, каб стварыць у Рыме універсітэцкі цэнтр даследаванняў і падрыхтоўкі ў галіне царкоўных навук. Пераемнік Эскрыва дэ Балагера на чале Opus Dei, Альвара дэль Портільё, атрымаўшы неабходныя дазволы ад Святога Прастолу, выканаў гэтае з 1984/1985 навучальнага года з адкрыццём Рымскага акадэмічнага цэнтра Святога Крыжа. У 1986 годзе адкрыўся Вышэйшы інстытут рэлігійных навук, які адносіўся да факультэта тэалогіі. 9 студзеня 1990 года дэкрэтам Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі тагачасны Рымскі акадэмічны цэнтр Святога Крыжа быў ператвораны ў Рымскі Атэнэум Святога Крыжа, а 15 ліпеня 1998 года стаў Папскім універсітэтам Святога Крыжа.
Структура
правіць- Факультэт інстытуцыянальных сацыяльных камунікацый
- Факультэт кананічнага права
- Факультэт філасофіі
- Факультэт тэалогіі
Зноскі
- ↑ http://www.pusc.it/info/le-sedi Праверана 5 лютага 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы