Цэзар ван Эвердынген

Цэзар Баэтыус ван Эвердынген (нідэрл. Caesar van Everdingen, 1616 ці 1617 — 13 кастрычніка 1678) — нідэрландскі мастак, старэйшы брат жывапісцаў Яна і Аларта ван Эвердынгенаў.

Цэзар ван Эвердынген
нідэрл.: Cesar Boetius van Everdingen
нідэрл.: Cesar Pietersz
Імя пры нараджэнні нідэрл.: Caesar Boetius van Everdingen
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1616[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1678(1678-10-13)[2]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цэзар ван Эвердынген нарадзіўся ў Алкмары, у сям’і адваката Пітэра ван Эвердынгена, навучаўся жывапісу ва Утрэхце ў Яна Герыта ван Брангорста. У 1632 годзе Ван Эвердынген стаў членам гільдыі мастакоў Алкмара, у 1655—1656 гадах стаў яе дэканам. Першыя вядомыя працы датуюцца 1636 годам. У 1640 падарожнічаў у Скандынавію. З 1641 па 1643 год выконваў работы па ўпрыгожванні аргана ў адной з цэркваў у Амерсфорце. У 1645 годзе ажаніўся. У 1648 г. мастак пераехаў у Харлем, дзе стаў членам мясцовай Гільдыі Святога Лукі і гарадской народнай дружыны. З 1648 па 1650 Ван Эвердынген працаваў разам з Якабам ван Кампенам над Аранжавым пакоем у Хёйс-тэн-Бос. У 1658 г. ён вярнуўся ў Алкмар, дзе працаваў ва ўласнай майстэрні і навучаў жывапісу. У 1661 годзе пасяліўся ў Амстэрдаме.

Зноскі

  1. Cesar Boetius van Everdingen // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Cesar Boetius van Everdingen — 2009.