Цэнтральныя Усходнія Альпы

Цэнтра́льныя Усхо́днія А́льпы — сістэма горных масіваў, частка Альпаў на тэрыторыі Аўстрыі, на ўсходзе Швейцарыі, на паўночнай мяжы Італіі і паўночна-ўсходняй мяжы Славеніі.

Цэнтральныя Усходнія Альпы
47° пн. ш. 13° у. д.HGЯO
Краіны
Цэнтральныя Усходнія Альпы (Альпы)
Цэнтральныя Усходнія Альпы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выцягнутыя з захаду на ўсход ад швейцарскага кантона Граўбюндэн практычна да ўсходняй мяжы Аўстрыі. З’яўляюцца найбольш высокай часткай Усходніх Альпаў. Пралягаюць паміж Паўночнымі і Паўднёвымі Вапняковымі Альпамі.