Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна — архіў у Гродне. Размешчаны па Гаспадарчай вуліцы, 21. Дырэктарка Таццяна Юр’еўна Афанасьева.
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 11 лютага 1940 |
Краіна | |
У адміністрацыйнай адзінцы | |
Адрас | вул. Гаспадарчая, д. 21, 230005, г. Гродно, Беларусь |
Афіцыйны сайт | niab-grodno.by |
Гісторыя
правіць11 лютага 1940 г. быў створаны філіял Цэнтральнага гістарычнага архіва БССР у г. Гродна[1].
У 1960 г. філіял ператвораны ў Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР[1].
У траўні 1993 г. архіў перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны гістарычны архіў, з чэрвеня 1995 г. — у Нацыянальны гістарычны архіў у г. Гродна. У верасні 1996 г. архіў пераўтвораны ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ) у г. Гродна[1].
У 2001 г. перайменаваны ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна[1].
Фонды
правіцьУ архіве захоўваецца 1 328 фонды, 2 189 вопісаў, 419 124 адзінак захоўвання. Фонды архіва ахопліваюць храналагічны перыяд з XVI (асобныя дакументы) да пачатку XX ст., а тэрытарыяльная — Вялікае Княства Літоўскае (асобныя дакументы), Рэч Паспалітая (асобныя дакументы), колішнюю Гродзенскую губерню Расійскай імперыі, былыя Вілейскі, Дзісенскі, Лідскі, Ашмянскі паветы Віленскай губерні Расійскай імперыі[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна. Гістарычная даведка . Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
- ↑ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна. Характарыстыка фондаў . Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.