Цэнтральны рынак (Будапешт)

Цэнтральны рынак

Цэнтральны рынак (венг.: Központi Vásárcsarnok) — галоўны, найстарэйшы і найбуйнейшы крыты рынак Будапешта, пабудаваны ў 1897 годзе. Помнік архітэктуры. З моманту ўзвядзення і да цяперашняга часу выкарыстоўваецца па прызначэнні, для рыначнага гандлю.

ГісторыяПравіць

Аўтарам ідэі будаўніцтва вялікага крытага рынку ў Пешце быў першы мэр Будапешта Карл Камермаер. Рынак быў адкрыты ў 1897 годзе, будынак быў выбудаваны па праекце архітэктара Саму Печа.

Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў пашкоджаны, пасля заканчэння вайны рэканструяваны. Яшчэ адна рэстаўрацыя прайшла ў 1990-х гадах.

АрхітэктураПравіць

 
Інтэр'ер рынку

Будынак Цэнтральнага рынку размешчаны ў Ферэнцварашы на Мытным бульвары (Vámház körút), які з'яўляецца часткай паўкола Малых бульвараў (Kiskörút). Побач з будынкам знаходзіцца Мост Свабоды. Ля цэнтральнага рынку заканчваецца вуліца Ваці, галоўная турыстычная і гандлёвая вуліца Пешта.

Будынак двухпавярховы, але ёсць яшчэ і падземны паверх, раней там знаходзіліся халадзільнікі для хуткапсавальных прадуктаў[1]. У архітэктуры прысутнічаюць элементы неаготыкі, а дах рынку выкладзены рознакаляровай чарапіцай знакамітай фабрыкі Жолнаі. Агульная плошча гандлёвых плошчаў — больш за 10 000 кв. м.

Спектр тавараў, якія прадаюцца на рынку, вельмі шырокі: ад прадуктаў харчавання да вырабаў народнага промыслу і сувеніраў. У будынку Цэнтральнага рынку таксама працуюць прадпрыемствы грамадскага харчавання.

Зноскі

СпасылкіПравіць