Цэнтральны (фільм)

беларускі дакументальны фільм

«Цэнтра́льны» (руск.: Центральный) — беларускі дакументальны фільм, зняты пры падтрымцы Беларускага свабоднага тэатра[1][2][3].

ЦэнтральныM:
Постар фільма
Жанр дакументальны фільм
Кінакампанія Свабодны тэатр
Працягласць 75 хв.
Краіна
Мова руская

Пра фільм правіць

Дакументальны фільм аб самым простым і легендарным месцы Мінска. Фільм, які быў зняты падчас і пасля працы над аднайменным спектаклем тэатральнай лабараторыі «Fortinbras» пры Беларускім свабодным тэатры (рэж. Уладзімір Шчэрбань).

Цэнтральны — гэта крама. Цэнтральны — гэта «злачняк». Цэнтральны — гэта таннае піва і беларускі бальзам са спрайтам, калі ты студэнт, панк або рок-музыкант у 1990-х. Цэнтральны — гэта танная гарэлка, калі ты гукарэжысёр філармоніі або ветэран вайны ў Афганістане. Цэнтральны — гэта «Ц.», «Цэха», «Цэнтралька». Цэнтральны — гэта дакументальны фільм пра жыццё, паралельнае галоўнаму праспекту.

Здымачная група правіць

  • аўтары — Дар’я Андраянава, Мікалай Купрыч
  • карэкцыя гуку — Максім Кудравец

Зноскі

  1. "Фільм «Цэнтральны» ад Свабоднага тэатру даступны онлайн". «Белсат». 31 сакавіка 2018. Праверана 2020-04-30.
  2. "Свабодны тэатар выклаў у вольны доступ дакумэнтальны фільм пра «Цэнтральны»". «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода». 31 сакавіка 2018. Праверана 2020-04-30.
  3. "Свабодны тэатр выклаў у вольны доступ дакументальны фільм пра «Цэнтральны»". «Новы Час». 31 сакавіка 2018. Праверана 2020-04-30.

Спасылкі правіць