Дом па праспекце Незалежнасці, 23
Дом па праспекце Незалежнасці, 23 — жылы дом у Мінску, размешчаны на праспекце Незалежнасці, паміж вуліцамі Леніна (№ 5) і Энгельса (№ 8). Пабудаваны ў 1949—1954 гг. з цэглы па праекце архітэктара М. Паруснікава. Дом — помнік грамадзянскай архітэктуры з выкарыстаннем класіцыстычнай спадчыны[1]. У 1975 годзе выканана прыбудова з боку двара для ўніверсама «Цэнтральны», зроблена газасвятлорэклама (архітэктар У. Сарочкін у сааўтарстве)[2].
Славутасць | |
Дом па праспекце Незалежнасці, 23 | |
---|---|
53°54′05″ пн. ш. 27°33′35″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | |
Архітэктурны стыль | савецкі класіцызм[d] |
Архітэктар | Міхаіл Паўлавіч Паруснікаў |
Будаўніцтва | 1949—1954 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000171 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У будынку размяшчаюцца універсам «Цэнтральны», першы ў горадзе рэстаран McDonald’s, уваход на станцыі метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая». 11 красавіка 2012 года, у гадавіну тэракта ў Мінскім метро, на ўваходзе на станцыі ўстаноўлены мемарыяльны знак «Рака памяці» скульптара Канстанціна Селіханава.
Архітэктура
правіцьАднолькавы паводле аб’ёмна-прасторавага і планіровачнага вырашэння з домам № 22, размешчаным насупраць. Пяціпавярховы П-падобны ў плане. На першым паверсе размешчаны прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, уваходы ў якія ажыццяўляюцца праз лоджыі (па 2 у кожным доме). Галоўны фасад члянёны міжпаверхавымі карнізамі на 3 ярусы. Ніжні ярус вырашаны ў буйной ордарнай пластыцы і члянёны на вышыню 2 паверхаў пілястрамі, з інтэрвалам праз 2 аконныя праёмы. Масіўны ніжні ярус падкрэслены рустоўкай і буйнымі арачнымі праёмамі вітрын і лоджый. Верхні ярус крапаваны пілястрамі карынфскага ордара. Прасценкі дэкарыраваны паўкалонамі. На 4-м паверсе ў кампазіцыю фасада ўведзены балконы на кранштэйнах. Фасады завершаны масіўным карнізам і балюстрадай з пінаклямі[1].
Зноскі
- ↑ а б У. В. Алісейчык, А. А. Воінаў. 158н. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Сорочкин Владимир Львович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- У. В. Алісейчык, А. А. Воінаў. 158н. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом па праспекце Незалежнасці, 23