Цюй Юань (каля 340 да н.э. — 278 да н.э.) — кітайскі паэт. Першы паэт, імя якога вядома ў гісторыі кітайскай паэзіі. Быў міністрам пры двары царства Чу, удзельнічаў у падрыхтоўцы дзяржаўных указаў, аказваў уплыў на знешнюю палітыку. Стаў ахвярай паклёпу, трапіў у выгнанне, у знак пратэсту супраць зла, у імя справядлівасці кінуўся ў р. Міла ў Чанша.

Цюй Юань
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 343 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 278 да н.э.[1]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, палітык
Мова твораў кітайская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчасць правіць

 
Цюй Юань у драконавай лодцы, які ўпрыгожвае адну з цэнтральных плошчаў Сінгапура на Свята драконавых лодак

Цюй Юань упершыню ў кітайскай літаратуры ўвасобіў у сваіх вершах глыбокую любоў да радзімы, сацыяльна-гістарычныя канфлікты і свет перажыванняў узнёслай чалавечай душы, ахопленай пакутамі за трагічны лёс бацькаўшчыны. Цюй Юань стварыў паэтычны жанр чу цы, адзін з асноўных у старажытнай кітайскай паэзіі. Галоўная крыніца выразных сродкаў Цюй Юаня — фальклор Чускага царства. Паэтычная спадчына Цюй Юаня складаецца, паводле дадзеных «Гісторыі Ханьскай дынастыі», з 25 твораў, уключаючы паэму-элегію «Лісаа», у якой найбольш поўна выявіўся яго светапогляд.

Беларускія пераклады правіць

На беларускую мову перакладаў Мікола Мятліцкі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.