Цімафей Барысавіч Ліякумовіч

Цімафей Барысавіч Ліякумовіч (нар. 11 ліпеня 1936, г. п. Азарычы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1994), прафесар (1992).

Цімафей Барысавіч Ліякумовіч
Дата нараджэння 11 ліпеня 1936(1936-07-11) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Смаленскі педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура. Гісторыя», 1962).

Працаваў у Плёскай 7-гадовая школа (1961—1962), Цялушскай СШ (1962—1965) Бабруйскага раёна, СШ № 3 г. Бабруйска (1966—1975), Брэсцкім дзяржаўным універсітэце (з 1975, дацэнт кафедры рускай літаратуры, кафедры рускай і замежнай літаратуры, у 1980—1989 — загадчык кафедры рускай літаратуры, 1989—1998 — кафедры літаратур народаў свету).

Навуковыя інтарэсы: праблемы ўзаемадзеяння беларускай літаратуры з рускай і іншымі літаратурамі.

Узнагароды правіць

Знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Янка Купала и русская литература. Многогранность творческих взаимосвязей : автореферат диссертации … доктора филологических наук : 10.01.01 ; 10.01.02 / Лиокумович Тимофей Борисович. ― Москва, 1993.
  • Поэзия Янки Купалы в русских переводах : автореферат диссертации … кандидата филологических наук : 10.01.01 ; 10.01.03 / Лиокумович Тимофей Борисович. ― Минск, 1973.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Служение Ее Величеству Литературе = Служэнне Яе Вялікасці Літаратуры : жизненный и творческий путь Тимофея Лиокумовича. ― Минск, 2011.
  • Ліякумовіч Цімох // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1994. — Т. 4. — С. 55—56.
  • Ліякумовіч Цімафей Барысавіч / І. У. Саламевіч // Янка Купала : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1986. — С. 357—358.
  • Ліякумовіч Цімафей Барысавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 63—64.
  • «Не для житейского волненья, не для корысти, не для битв…» / Станислава Антоновна Королевич ; Уроки изящной словесности / Ольга Борисовна Переход // Прикосновение к будущему. — Брест, 2015. — С. 125—132.