Цісканіна ва Утар-Прадэшы (2024)

2 ліпеня 2024 года на індуісцкім[3] рэлігійным мерапрыемстве ў раёне Хатрас (штат Утар-Прадэш, Індыя) адбылася цісканіна, у выніку якой загінула 123 чалавекі, пераважна жанчыны і дзеці[4][5][3][6]. Яшчэ 150 былі шпіталізаваны[7]. Інцыдэнт адбыўся падчас сатсанга (свята ў памяць пра бога Шыву) у вёсцы Мугал Гархі[8]. Свята праводзілася ў імправізаваным намёце[9]. Палатка была ўстаноўлена на гразкім рысавым полі ў 500 метрах ад шашы[10][11]. Яна была разлічана на 5 000 чалавек, але ў выніку прыйшло 15 000[12]. Сатсанг праводзіла арганізацыя Шры Джагар Гуру Баба[13], заснаваная мясцовым прапаведнікам Сурадж Палам[14][15][16].

Цісканіна ва Утар-Прадэшы
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Месцазнаходжанне
Дата 2 ліпеня 2024
Колькасць параненых 150[1]
Колькасць загінулых
  • 123 чал.[2]
Цісканіна ва Утар-Прадэшы (2024) (Індыя)
Цісканіна ва Утар-Прадэшы (2024)

Цісканіна здарылася, калі вернікі сыходзілі пасля завяршэння сатсанга[17]. Чыноўнікі сцвярджалі, што прычынай трагедыі сталі спякота, празмернасць колькасці наведвальнікаў і моцная пыльная бура, якая выклікала ў людзей паніку[3][12]. Сітуацыя пагоршылася за лік таго, што выхад з палаткі быў занадта вузкім[18].

Трагедыя выклікала абурэнне ў Індыі і падняла пытанне аб парушэнні мер бяспекі. Паліцыя распачала справу супраць Пала і яшчэ некалькіх асоб[19][20].

Мясцовыя ўлады заявілі, што сем’і загінулых атрымаюць па 200 000 рупій (прыблізна 2400 долараў ЗША, або каля 15 месяцаў мінімальнай аплаты кваліфікаванай працы ў акрузе або сем месяцаў сярэдні заробак у краіне)[21][22], а пацярпелыя — па 50 000[23].

Крыніцы

правіць
  1. https://www.abc.net.au/news/2024-07-02/many-killed-in-stampede-at-religous-gathering-in-north-india/104050938
  2. https://www.ndtv.com/india-news/narayan-sakar-hari-hathras-stampede-bhole-baba-satsang-two-days-after-killer-stampede-left-123-dead-no-arrests-and-few-answers-6030303
  3. а б в Yasir, Sameer. Stampede at Religious Gathering in Northern India Kills at Least 50. The New York Times (2 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 2 July 2024. Праверана 2 July 2024.
  4. Two Days After Killer Stampede Left 123 Dead, No Arrests and Few Answers.
  5. "Who is Bhole Baba, during whose 'satsang' 120 people died in a stampede?". The Statesman. 2 July 2024. Архівавана з арыгінала 2 July 2024. Праверана 2 July 2024.
  6. "107 people killed in stampede at religious event in Uttar Pradesh's Hathras". Hindustan Times. Архівавана з арыгінала 2 July 2024. Праверана 2 July 2024.
  7. "Dozens killed during stampede at religious gathering in India". ABC News [аўстралійская англійская]. 2 July 2024. Архівавана з арыгінала 2 July 2024. Праверана 2 July 2024.
  8. Iyer. At least 87 people killed in stampede at religious event in India, say local police (англ.). CNN (2 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 2 July 2024. Праверана 2 July 2024.
  9. Bannerjee. A stampede at a religious event in India has killed at least 60 peoplet (англ.). Associated Press (2 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 2 July 2024. Праверана 2 July 2024.
  10. Ethirajan. Grief and anger after India crush kills 121 (англ.). BBC (3 ліпеня 2024). Праверана 3 July 2024.
  11. What caused the deadly stampede in Hathras, India? (англ.). Al Jazeera (3 ліпеня 2024). Праверана 3 July 2024.
  12. а б Death toll from India stampede rises to at least 97, says official (англ.). Al Jazeera. Архівавана з першакрыніцы 2 July 2024. Праверана 2 July 2024.
  13. "How did a religious gathering in India turn into a deadly stampede?". Associated Press. Праверана 3 July 2024.
  14. "Hathras: Who is Sakar Hari alias Bhole Baba and what led to stampede that killed several in UP?". India TV. Архівавана з арыгінала 2 July 2024. Праверана 2 July 2024.
  15. Kumar, Anuj (2 July 2024). "Who is 'Bhole Baba' who is linked to Hathras stampede tragedy?". The Hindu [Indian English]. ISSN 0971-751X. Архівавана з арыгінала 2 July 2024. Праверана 2 July 2024.
  16. Stampede at Religious Event in Uttar Pradesh's Hathras, Multiple Deaths Reported (англ.). The Wire. Архівавана з першакрыніцы 2 July 2024. Праверана 2 July 2024.
  17. Hrishikesh. Dozens killed in stampede at India religious event (англ.). BBC (2 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 2 July 2024. Праверана 2 July 2024.
  18. "जनसैलाब, भीषण गर्मी, अव्यवस्था, बाहर निकलने का संकरा रास्ता...", चश्मदीदों ने बताई हाथरस हादसे की दर्दनाक कहानी, सचिन झा शेखर, NDTV India, 02 July, 2024. Архівавана з першакрыніцы 2 July 2024. Праверана 2 July 2024.
  19. Hathras: What we know about crush that killed 121 in Uttar Pradesh (англ.). www.bbc.com. Праверана 3 ліпеня 2024.
  20. Hathras: Grief and anger after India crush kills 121 (англ.). www.bbc.com. Праверана 3 ліпеня 2024.
  21. Doctor. Salaries in India [comparison, outsourcing 2023 data] (англ.). Time Doctor Blog (13 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 February 2024. Праверана 2 July 2024.
  22. Minimum Wage – Clubs. Архівавана з першакрыніцы 3 July 2024. Праверана 2 July 2024.
  23. "107 dead in stampede at religious preacher's congregation in UP's Hathras". Hindustan Times. Архівавана з арыгінала 2 July 2024. Праверана 2 July 2024.